Футбалісты "Дынама" (Мінск) паўдзельнічаюць у "Кубку Льва Яшына"

Вызначыўся склад удзельнікаў і фармат "Кубка Льва Яшына", які пройдзе ў Падмаскоўі пры пачатку ліпеня. У турніры згуляюць дынамаўскія каманды з Масквы, Кіева і Мінска. Спаборніцтвы пройдуць па кругавой сістэме, паведамляе афіцыйны сайт маскоўскага "Дынама". 1 ліпеня ў Хімках на стадыёне "Радзіма" сустрэнуцца дынамаўцы з Расіі і Беларусі, на наступны дзень мінчукі згуляюць там з кіяўлянамі, а 3 ліпеня "Дынама" (Кіеў) сыйдзецца з "Дынама" (Масква).

Чакаўся прыезд у сталіцу Расіі і тбіліскага "Дынама". Аднак гэтая каманда адмовілася ад удзелу ў турніры: пры пачатку ліпеня грузінскі клуб стартуе ў Лізе Еўропы.

Тбілісцаў паспрабавалі замяніць дынамаўцамі з Бухарэста. Але з румынскай камандай дамовіцца не атрымалася.