Футбалісты мінскага "Дынама" паляцелі на Кіпр

Беларускія футбольныя клубы працягваюць падрыхтоўку да будучага сезону. 17 лютага на штучным газоне САК "Алімпійскі" ў Мінску сталічнае "Дынама" правяло кантрольны спарынг з гродзенскім "Нёманам" і прайграла 0:1. Адзіны мяч у матчы забіў у першым тайме Арвідас Вейкуціс. Увечары дынамаўцы адправіліся ў Маскву, а адтуль вылятаюць на Кіпр, дзе пройдзе спартовы збор каманды, адзначае "Беларускі партызан".

Што датычыць "Нёмана", то ён да суботы будзе трэніравацца ў Гродне, а затым выляціць на збор у Турцыю.