Футбольнаму клубу "Віцебск" забаранілі ажыццяўляць трансферы

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу наклаў пакаранне на ФК "Віцебск". Гэта бестэрміновая забарона на ажыццяўленне трансфераў. Як адзначае БелаПАН, прычынай стала невыкананне рашэння футбольнага арбітражу федэрацыі, які абавязаў "Віцебск" выплаціць грашовую кампенсацыю былым трэнерам і гульцам клуба Аляксандру Хацкевічу, Міхаілу Смірнову, Андрэю Зыгмантовічу, Арцёму Ганчарыку і Сяргею Кузьмінічу за неправамернае скасаванне з імі працоўных дамоваў.

У мінулым сезоне "Віцебск" заняў 10-е месца ў чэмпіянаце Беларусі.