Футбольная зборная Беларусі датэрмінова заняла 4-е месца ў сваёй групе
Беларусь датэрмінова заняла чацвёртае месца ў адборачнай групе чэмпіянату свету па футболе. Тэарэтычны шанец падняцца на трэцяе месца быў страчаны пасля перамогі Ўкраіны над Англіяй — 1:0, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, 10 кастрычніка беларуская зборная разграміла ў Брэсце
Казахстан — 4:0. Гэты матч прайшоў без Аляксандра Глеба і Ігара
Стасевіча, якія з-за траўмы таксама не выйдуць на поле супраць Англіі ў
бліжэйшую сераду.
Адзначым, што Аляксандр Кульчы згуляў у суботу свой 80-ы матч за зборную і тым самым паўтарыў рэкорд Сяргея Гурэнкі. У сераду ён можа стаць абсалютным рэкардсменам.
Становішча каманд:
Англія — 24 ачкі,
Украіна — 18,
Харватыя — 17,
Беларусь — 13,
Казахстан — 6,
Андора — 0.
Усе каманды згулялі па 9 матчаў.
Адзначым, што Аляксандр Кульчы згуляў у суботу свой 80-ы матч за зборную і тым самым паўтарыў рэкорд Сяргея Гурэнкі. У сераду ён можа стаць абсалютным рэкардсменам.
Становішча каманд:
Англія — 24 ачкі,
Украіна — 18,
Харватыя — 17,
Беларусь — 13,
Казахстан — 6,
Андора — 0.
Усе каманды згулялі па 9 матчаў.