Футбольныя федэрацыі Беларусі і Польшчы будуць супрацоўнічаць

Кіраўнікі футбольных федэрацый Польшчы Гжэгаж Лята і Беларусі Генадзь Нявыглас падпісалі 5 траўня ў Белавежы дамову аб супрацоўніцтве. Як адзначае БелаПАН, мэтамі дамовы з'яўляюцца ўмацаванне футбольных сувязяў паміж краінамі на аснове ўзаемнай выгады, павагі, даверу і ўліку інтарэсаў бакоў, стварэнне ўмоваў для ўзаемнага выкарыстання футбольных аб'ектаў і абмену досведам для далейшага развіцця масавага футболу, падрыхтоўкі клубных і зборных камандаў усіх узростаў.