Фядута: Другі тур выбараў можа адбыцца ў будні дзень

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў можа адбыцца ў буднія або ў паслясвяточныя дні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў публіцыст Аляксандр Фядута. Нагадаем, што выбары прэзідэнта прызначаныя на 19 снежня. Другі тур (калі да яго дойдзе) павінен адбыцца на працягу двух тыдняў. На выходныя ў гэтыя два тыдні прыпадаюць два святы - каталіцкія Каляды і Новы год. Аднак сп.Фядута адзначыў, што нідзе не гаворыцца, што выбары мусяць абавязкова адбыцца ў непрацоўны дзень.

Фядута: "Усе ўжо забыліся, што другі тур першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года быў у звычайны працоўны дзень, які быў з гэтай нагоды абвешчаны непрацоўным".

Эксперт выказаў меркаванне, што на другім туры будзе вялікая яўка:

Фядута: "Сам факт другога тура будзе азначаць, што яўка будзе асаблівая. Што будзе звыш-яўка, што прыйдуць усе, як было 94-м годзе".