Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае.

26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Мінску.

На дадзены момант сувязь з Фёдарам Мірзаянавым адсутнічае, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"