Гадзіннікі перавядуць на секунду наперад

У ноч на 1 ліпеня ўсе зямляне будуць карэктаваць час — гадзіннікі перавядуць на секунду наперад. Патрэба ў гэтым узнікла з-за паскарэння абарочвання нашай планеты.

Падобныя карэктыроўкі праводзяцца рэгулярна, каб атамны час супадаў з астранамічным. Атамны час выкарыстоўваецца з 1967 года, ён беспамылкова адлічвае секунды.

Час перавядуць на Міжнароднай касмічнай станцыі, у цэнтрах кіравання палётамі, на вакзалах і аэрапортах, у банках і мабільных кампаніях. Адзначаецца, што ніякіх праблемаў карэктыроўка часу не прынясе.

Фота: ria.ru