Галадаў у ізалятары? Заплаці за харчаванне!

Матыў — цягам дзевяці сутак дзяўчына трымала галадоўку, не пагаджаючыся з абвінавачваннямі.

Шамбалава была прысуджаная судом Заводскага раёна да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Цяпер, згодна з выстаўленым рахункам, яна мусіць заплаціць за харчаванне ў ізалятары 63 тысячы рублёў.

"Рахунак я атрымала падчас выхаду з ІЧУ 29 снежня, — патлумачыла дзяўчына БелаПАН. — Я адразу спытала, пра якое харчаванне можа ісці гаворка, калі я трымала галадоўку. На што начальнік ІЧУ адказаў, што дзяржава выдзеліла сродкі, а харчавацца або не — гэта нашая справа".

Плаціць Шамбалава адмовілася і па вяртанні дадому накіравала скаргу на імя начальніка ІЧУ Мінскага раёна. Калі скаргу не задаволяць, дзяўчына "падумае, куды звяртацца далей".