Галадоўнікі ў Гарадку спынілі акцыю пратэсту

На пятыя суткі Аляксандар Жыткевіч і Леанід Аўтухоў спынілі галадоўку пратэсту. Яны ладзілі яе ў вёсцы Быкі Гарадоцкага раёну, дзе жыве спадар Жыткевіч.
Як паведамляе Радыё "Свабода", галадоўнікі палічылі, што іх акцыя дасягнула мэты. Прадстаўнікі ўлады паабяцалі, што абодва актывісты атрымаюць працу. Да таго Аўтухову адмовілі ва ўладкаванні сямёра працадаўцаў, а Жыткевічу — чацвёра.