Галандыя збіраецца легалізаваць усе наркотыкі
Галандыя усё бліжэй да рашэння пра легалізацыю ўсіх наркотыкаў. За гэта выказваецца ўсё больш палітыкаў Партыі працы, якая можа выйграць у чэрвені парламенцкія выбары. Лібералы і хадэкі Яна Петэра Балкенэндэ выступаюць за легалайз толькі мяккіх наркотыкаў, канстатуе Onet.pl.
“Мэтай антынаркатычнай палітыкі з'яўляецца ахова здароўя грамадзянаў і запабяганне злачыннасці. Калі даследаванні пакажуць, што гэтых мэтаў можна дасягнуць празь легалізацыю наркотыкаў, іх трэба легалізаваць” – сказала Леа Баўвмеестэр (Lea Bouwmeester), дэпутатка Партыі працы.
Былы еўракамісар і міністр замежных справаў Фрыц Болкенштайн заявіў, што ўведзеная 40 гадоў таму забарона на наркотыкі падтрымлівае злачыннасць і шкодзіць публічнаму здароўю. Легалізацыя ж дазволіла б ліквідаваць банды і наркадылераў, разгрузіць суды, а грамадству яна дасць большае пачуццё бяспекі. “Наркотыкі не знікнуць ад таго, што яны нелегальныя”, – падтрымала яго былая міністарка здароўя, дэмакратка Элс Борст (Els Borst).
У Галандыі ўсе наркотыкі цяпер нелегальныя, але ўлада глядзіць скрозь пальцы на закупку і ўжыванне мяккіх наркотыкаў у невялікіх колькасцях.