Галасаванне "Еўрабачання" стала таемным

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) — арганізатары конкурса "Еўрабачанне" — змяніў правілы тэлефоннага галасавання. Lenta.ru піша, што цяпер адказнасць за разгалашэнне інфармацыі пра асобы тых, хто прымае ўдзел у галасаванні, а таксама пра тое, за каго быў аддадзены голас, нясе тэлекампанія, што транслюе “Еўрабачанне”. Такое рашэнне EBU прыняў пасля скандала, што выбухнуў у Азербайджане.Некалькі дзён таму стала вядома, што Міністэрства нацыянальнай бяспекі Азербайджана выклікала некалькіх жыхароў краіны, якія галасавалі за армянак Інгу і Ануш. Супрацоўнікі дзярдбяспекі папрасілі запрошаных у пісьмовай форме растлумачыць, чаму яны галасаваў за Арменію.

17 верасня прадстаўнікі EBU таксама абмяркоўвалі магчымасць пакараць Азербайджан, забараніўшы гэтай краіне ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" на працягу трох гадоў. Але гэтым разам непапулярныя санкцыі было вырашана не ўжываць. Праўда, надалей такія захады будуць ужывацца да любой краіны, якую зловяць на парушэнні таемнасці галасавання.