Галасавыя звязкі Стыва Тайлэра з'явяцца ў фільме

Галасавыя звязкі вакаліста гурта Aerosmith Стыва Тайлэра сталі адным з аб’ектаў даследавання ў стваральнікаў дакументальнага фільму Incredible Human Machine (Чалавек – неверагодная машына).
Паводле сайта Gigwise, стужка расказвае пра магчымасці чалавечага цела. Дэманстравацца яна будзе каналам National Geographic у жніўні 2007 года. У стужцы з’явіцца відэазапіс аперацыі на галасавыя звязкі, якую перанёс Тайлэр, а таксама інтэрвью з лекарам спевака.

Нагадаю, што пік праблемаў Стыва Тайлэра з галасавымі звязкамі прыйшоўся на 2006 год. Aerosmith быў вымушаны адмяніць шэраг канцэртаў. Менавіта тады выканаўцу спатрэбілася аператыўнае ўмяшальніцтва, пасля якога ён працягнуў актыўную творчую дзейнасць.

Фота: www.hecklerspray.com