Галаванаў: Некаторыя беларускія суддзі штодня разглядаюць ад 5 да 10 спраў
Істотнае павелічэнне нагрузкі на суды і суддзяў адзначае міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. Паводле яго інфармацыі, на аднаго суддзю ў сярэднім у месяц прыпадае 79 справаў, а некаторыя штодня разглядаюць ад 5 да 10 спраў. Гэта на 15% больш, чым было ў 2007 годзе, а за апошнія шэсць гадоў нагрузка на суддзяў узрасла амаль на 40%.
Аднак, як адзначае Галаванаў, асобныя "нескладаныя справы" разглядаюцца па некалькі месяцаў і што з-за гэтага на суддзяў скардзяцца грамадзяне. Ён прызнае, што некаторымі суддзямі парушаюцца нормы Кодэксу гонару, паведамляе газета "Рэспубліка".