Галерэю "Ў" прысудзілі да пяці гадоў папраўчых прац
Увечары 26 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбыўся суд, паведамляе Радыё Свабода. Так яе супрацоўнікі вырашылі адзначыць гадавіну сваёй дзейнасці. Сцэнарыст і рэжысэр суду-спектаклю невядомы, а вось акторы — вядомыя
культуролагі, журналісты, літаратары і нават палітыкі: Максім Жбанкоў,
Вольга Шпарага, Ірына Саламаціна, Таццяна Заміроўская, Ігар Бабкоў,
Віктар Шалкевіч — усіх не пералічыць.
Суд пачаўся з абвінавачанняў супрацоўнікаў галерэі "Ў" у тым, што ўсе праекты, якія тут ладзіліся, неактуальныя і несучасныя. І займаюцца яны тым, што нікому не патрэбна.
Суд доўжыўся без перапынку амаль дзве гадзіны. І ўрэшце быў агучаны прысуд: "Галерэя прызнаецца часткова вінаватай і караецца папраўчымі працамі на пяць гадоў".