Галівуд выставіць на аўкцыён 200 васковых куміраў
Галівудскі музей васковых фігур правядзе 1 траўня першы ў сваёй 44-гадовай гісторыі аўкцыён па распродажы больш чым 200 экспанатаў.
Як паведамляе Associated Press, удзельнікі аўкцыёну змогуць набыць фігуры прэзідэнтаў ЗША Дорджа Вашынгтона і Біла Клінтана, спартоўцаў Тайгера Вудса і Майкла Джордана, музыкаў Шэр, Сціві Ўандэра і ўсёй чацвёркі "Бітлз", а таксама зорак кіно і тэлебачання. Атрыманыя грошы пойдуць на ўтрыманне гістарычнай "Алеі славы Галівуду".