Галоўную ўзнагароду мантажароў атрымалі два фільмы

На цырымоніі ўручэння ўзнагароды "Эдзі", якую штогод прысуджае амерыканская Асацыяцыя мантажораў кіно і тэлебачання, лаўрэатаў у катэгорыі “ігравое кіно” аказалася двое: Крыс Лебензон, які мантаваў фільм Ціма Бэртана "Суіні Тод", і Крыстафер Роўз, які адказваў за мантаж "Ультыматума Борна" Пола Грынграса.
Паводле The Hollywood Reporter, Роўз ужо заваяваў узнагароду Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачанні BAFTA за "Ультыматум Борна", а таксама атрымаў намінацыю на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы мантаж".

Таксама Роўз працаваў з рэжысёрам Полам Грынграсам над папярэдняй часткай трылогіі пра Борна - "Перавага Борна", і над драмай "Рэйс 93".

Лебензон жа працуе з Цімам Бэртанам з часоў фільма "Бэтман вяртаецца" (1992-га года). Разам яны зрабілі такія карціны, як "Марс атакуе", "Спячая лагчына", "Чарлі і шакаладная фабрыка", "Труп нявесты".

Фота: foto.rambler.ru