Галоўны Дзед Мароз Мінску будзе ехаць на трактары "Беларусь"
Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак адбудзецца ў Мінску 25 снежня. Галоўны Дзед Мароз і Снягурка будуць ехаць на трактары "Беларусь". За імі матацыклісты павязуць сцягі з дзяржаўнай сімволікай Беларусі і Мінску. Сёлета шэсце будзе розніцца ад папярэдніх гадоў. Тады кожны раён сталіцы выстаўляў па 100-200 галоўных навагодніх персанажаў, не заўсёды ў лепшых гарнітурах. Гэтым годам на шэсце кожны раён дэлегуе па 20 пар дзядуляў і іх унучак, якія будуць апранутыя ў дыхтоўныя, прыгожыя гарнітуры. Разам з імі будуць ісці казачныя героі.
Шэсце пачнецца ў 11.00 ад Палаца спорту і пройдзе па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Менавіта на ёй адбудзецца фінальны паказ — павучальная казка для дзяцей і дарослых з выкарыстаннем элементаў лялечнага спектакля.
БЕЛТА