Галоўны трэнер БАТЭ не хоча працаваць у Расіі ці ва Ўкраіне
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка заявіў, што яму пакуль не было прапановаў ад расійскіх і ўкраінскіх клубаў. "Цяпер жадання працаваць у Расіі ці ва Ўкраіне няма. У далейшым усё можа быць, але гаварыць на гэтую тэму заўчасна. Прапановы на гэтую тэму мне яшчэ не паступалі", - кажа Ганчарэнка ў інтэрв'ю расійскаму выданню "Спорт-Экспресс".
Ганчарэнка сцвярджае, што пакуль у яго ёсць цвёрды намер застацца ў БАТЭ.
Ганчарэнка сцвярджае, што пакуль у яго ёсць цвёрды намер застацца ў БАТЭ.