Гамяльчук вярнуў выпадкова прысвоеныя 110 мільёнаў рублёў (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, 45-гадовы мужчына памылкова ўзяў чужы пакет з вялікай сумай грошай у камеры захоўвання крамы. У міліцыі ён растлумачыў, што разгубіўся, калі знайшоў сярод пакупак пачак валюты, і не ведаў куды звярнуцца. Найперш яго насцярожыла паходжанне грошай.



Аднак калі ў СМІ з'явіліся паведамленні, што ён можа звярнуцца ў міліцыю, гамяльчук адразу адправіўся ў органы ўнутраных спраў. Міліцыянты паведамілі ўжо ўладальніку, што яго грошы знойдзеныя.



Нагадаем, што ў пятніцу, 23 жніўня, гучны розгалас атрымаў выпадак. Пенсіянер пакінуў у камеры захоўвання ў краме пакет, у якім было два пакеты малака і валюта ў эквіваленце 110 мільёнаў рублёў. Калі ён вярнуўся, яго камера апынулася адкрытай. У суседняй, якую ён змог адамкнуць наяўным ключом, стаяў такі ж з выгляду пакет з падобнымі пакетамі малака, аднак астатняе змесціва ў пакеце было іншым.



Здымка відэаназірання паказала, што іншы пакупнік сапраўды выпадкова адкрыў не тую ячэйку і ўзяў чужы пакет. Пажылы чалавек толькі праз два дні заявіў у міліцыю пра страту грошай.