Ганцаўцы браканьераць і плацяць вялізныя штрафы

Сёлета ўжо 6 ганцаўцаў пазбавіліся паляўнічай зброі за паляванне без пуцёвак або з пратэрмінаванымі дакументамі. Днямі затрымалі жыхара Хатынічаў, які выйшаў на паляванне з пуцёўкай, тэрмін якой скончыўся 25 кастрычніка. Летась жыхары гэтага найбяднейшага рэгіёна Брэстчыны заплацілі ажно 52 млн штрафаў за браканьерства, залетась — 29 млн.

На пытанне Еўрарадыё пра прычыны такой масавасці ў паляванні мясцовы жыхар адказаў: “Паляшук бяз стрэльбы – не паляшук”.

Нагадаем, два гады таму сын і бацька з Раздзялавічаў застрэлілі паляўнічага, які патрабаваў аддаць яму свайго сабаку, якога раздзялавічцы прысвоілі.