Ганцавіцкі райвыканкам скарачае сваіх работнікаў

Газета  “Савецкае Палессе” прыадкрыла таямніцу скарачэння чыноўнікаў. Як паведамляе афіцыйнае выданне, згодна з указам кіраўніка краіны ў Ганцавіцкім раённым выканаўчым камітэце з’явіліся дзве новыя структуры, у якія аб’ядналі аддзелы ідэалогіі, культуры і па справах моладзі і аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму адпаведна.



Далей раёнка піша, што ў выніку аптымізацыі скароціцца 15,5 працоўных ставак і з 1 ліпеня у райвыканкаме будзе зацверджана 106 штатных адзінак. Колькасць скарочаных чыноўнікаў з гэтай інфармацыі вылічыць цяжка — людзі маглі працаваць і на палову і на паўтары стаўкі, аднак справа зроблена і адбылося фармальнае скарачэнне штату больш чым на 18 адсоткаў.


Праўда, крыніцы ў райвыканкаме сцвярджаюць, што пад скарачэнне трапілі незанятыя пасады, таму лічба звольненых будзе мінімальнай.