Ганцавіцкія ідэолагі зарабляюць на фільмах пра Чарнобыль

Ідэолагі вырашылі паспрабаваць сябе ў якасці рэкламных агентаў, паведамляе газета "Ганцавіцкі час". Па навучальных установах раёна яны выслалі рэкламныя матэрыялы, у якіх прапаноўваюць набыць за грошы цыкл навукова-папулярных фільмаў "Чарнобыльскія джунглі". Фільмы прымеркаваныя да 25-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ідэолагі лічаць, што набытыя фільмы "Беларускага відэацэнтра" можна выкарыстоўваць падчас урокаў інфармавання, прысвечаных аварыі на ЧАЭС.