Ганчарэнка: Атрымаць “ПСЖ” хацелася меней за ўсё

Галоўны трэнер барысаўскага “БАТЭ” Віктар Ганчарэнка на афіцыйным сайце клуба пракаментаваў вынікі жараб’ёўкі ў 1/16 фінала Лігі Еўропы.  Ганчарэнка прызнаў, што хацеў бы ў сапернікі адзін з нямецкіх клубаў — “Баер” ці “Штутгарт”, якія лічыліся ў спісе магчымых канкурэнтаў. Найперш, праз жаданне ўнурыцца ў атмасферу высокай цікавасці да футбола, чым вылучаюцца стадыёны Нямеччыны. “Атрымаць “ПСЖ” хацелася меней за ўсё”, — адзначыў трэнер “БАТЭ”.

Інфармацыі пра парыжскі клуб у Ганчарэнкі пакуль няшмат, але ён не адносіць сябе да аматараў французскага чэмпіянату. Відавочна, што “ПСЖ” пераадолеў крызісны перыяд, што пацвярджае і пераканаўчы выступ ў Лізе Еўропы.

Да лютаўскіх матчаў 1/16 фіналу “БАТЭ” падыдзе ў высокай ступені фізічнай гатовасці. А дэфіцыт гульнявога тонусу плануецца кампенсаваць шэрагам спарынгаў з сур’ёзнымі замежнымі клубамі, адзначыў трэнер.