Ганчарэнка едзе да трэнера “Вільярэала”, а абаронца БАТЭ на прагляд у Расію
Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка 17 студзеня адправіцца на стажыроўку ў іспанскі "Вільярэал".
У беларускага чэмпіёна захаваліся выдатныя адносіны з сапернікам па пазалеташнім розыгрышы Кубка ЎЕФА, а трэнер іспанскага клуба Мануэль Пелегрыні заўсёды ахвотна кантактуе з замежнымі калегамі.
Як адзначыў Ганчарэнка, ён плануе наведваць усе трэніроўкі “Вільярэала” і спадзяецца запазычыць з убачанага шмат цікавых момантаў. Акрамя таго, трэнер збіраецца наведаць два хатнія матчы іспанцаў — супраць "Мальёркі" і "Асасуны", паведамляе "Прэсбол".
Тым часам, як піша “Савецкі спорт”, яшчэ адзін гулец БАТЭ можа знайсці сабе новую каманду.
Абаронца Віталь Казанцаў прыбыў на прагляд у расійскі клуб “Крылы Саветаў”. Напярэдадні барысаўчан пакінулі лепшыя бамбардзіры мінулага чэмпіянату Беларусі Віталь Радзівонаў і Генадзь Блізнюк.