Гандбаліст Андрэй Курчаў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі
30-гадовы беларускі гандбаліст Андрэй Курчаў працягнуў на два гады кантракт з клуб другой бундэслігі "Эмсдэтэн". Пры гэтым спартовец прыняў шэраг умоваў клуба. Галоўная з іх палягала ў адмове ад выступаў за зборную Беларусі, паведамляе "Прессбол". Каляндар другога нямецкага дывізіёна не прадугледжвае вокнаў для ад'ездаў гульцоў у нацыянальныя каманды. Паведамляецца, што на рашэнне Курчава паўплывала "кватэрнае пытанне". Беларуская федэрацыя гандболу нядаўна распачала крокі па паляпшэнні жыллёвых умоваў шэрагу гульцоў зборнай. Легіянеры ў ліку шчасліўчыкаў не апынуліся.
На рахунку Курчава 75 матчаў у форме зборнай (8-ы паказчык) і 340 галоў (2-і ў гісторыі вынік). Акрамя таго Курчаў падчас выклікаў у Мінск атрымаў дзве цяжкія траўмы. Кожная з іх каштавала спартоўцу страчанага сезону.