Гандбалісткі БНТУ-БелАЗа сталі чэмпіёнкамі Беларусі
Гандбалісткі сталічнага клуба БНТУ-БелАЗ заваявалі званне чэмпіёнак Беларусі Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА. У вырашальным паядынку за залатыя медалі сталічныя спартоўкі абыгралі ў гасцях сваіх галоўных канкурэнтак гандбалістак "Гараднічанкі" з лікам 37:30 (20:15). Такім чынам, падапечныя Канстанціна Шараварава вярнулі сабе чэмпіёнскі тытул, якім год валодала "Гараднічанка". Трэцяе месца занялі спартоўкі бялыніцкай "Друці", якія ўзялі верх над сталічным "Аркатронам".
На мужчынскім чэмпіянаце краіны ў мінскім Палацы спорту 23 траўня таксама адбыліся сустрэчы заключнага тура, у якіх верх узялі гаспадары. Сталічнае "Дынама" абыграла брэсцкі БГК імя Мяшкова — 30:25. А СКА быў мацнейшы за гасцей з магілёўскага клуба "Машэка" — 36:30. Гэтыя матчы не мелі значэння для размеркавання прызавых месцаў — задоўга да фінішу першынства чэмпіёнамі ўпершыню сталі дынамаўцы, другое месца ў БГК, а бронза ў актыве вайскоўцаў.