Гандбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі

Гандбалісты мінскага "Дынама" за чатыры туры да заканчэння чэмпіянату Беларусі забяспечылі сабе залатыя медалі.  Сваю чарговую перамогу ў першынстве краіны дынамаўцы атрымалі на сваёй пляцоўцы над магілёўскім клубам "Машэка" — 32:28. У складзе пераможцаў найлепшым снайперам аказаўся Віталь Кажанеўскі, які закінуў 8 мячоў. 

Галоўны супернік сталічнага "Дынама" — брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова — перамог у сябе дома мінскі СКА з лікам 29:21. Аднак гэты поспех ужо не гуляе ролі, бо брэсцкая каманда не зможа дагнаць дынамаўцаў і застанецца на другой пазіцыі, адзначае БЕЛТА.