Гандбалісты мінскага СКА выйшлі ў фінал Кубка выкліку

28 красавіка на сваёй пляцоўцы ў матчы ў адказ супраць нарвежскага "Рунара" каманда Спартака Мірановіча атрымала перамогу з лікам 33:31 (17:17). Першая сустрэча сапернікаў 20 красавіка таксама завяршылася на карысць СКА — 32:29 (18:14).

Вырашальныя паядынкі пройдуць 18/19 і 25/26 траўня. Як інфармуе БелаПАН, армейцы сустрэнуцца з клубам "Эш" з Люксембурга, які ў паўфінале ўзяў верх над румынскай "Сучавай".


Фота — n1.by