Гандлёвая сетка Maxima прызнала, што касіры працуюць у "памперсах"
Касіры Maxima часам сядзяць за касамі ў памперсах, бо іх не выпускаюць у прыбіральню.
Гэта прызнаў акцыянер гандлёвай сеткі і крызісны менеджар Ігнас Сташкявічус у прамым эфіры Першага Балтыйскага канала, піша партал delfi.lv.
Па словах менеджара, калі не ўводзіць жорсткія ўмовы для персаналу, то касіры будуць бясконца выходзіць у прыбіральні, на перакуры і кава-паўзы ды перастануць сумленна працаваць.
Як пацвердзіў Сташкявічус, упершыню прызнанне пра памперсы ад мэнэджараў гандлёвай сеткі прагучала яшчэ з дзясятак гадоў таму. Тады прадстаўнік Maxima Жыльвінус Марцінкявічус сапраўды заявіў, што касіркі ў памперсах павінны быць удзячныя працадаўцу, бо іначай гэтыя жанчыны працавалі б прастытуткамі. Праўда, па словах Сташкявічуса, цяпер Марцінкявічус ужо не працуе ў гандлёвай сетцы.
Фота з сацыяльных сетак