Ганна Шаруба – адзіная, хто змог падыйсці да будынка КДБ

Яна прынесла віншавальныя паштоўкі вязням, каб перадаць у аддзел прыёму перадачаў КДБ.


Калі Ганна Шаруба пайшла у будынак КДБ перадаваць паштоўкі, за ёй пабегла некалькі міліцыянтаў.

Нагадаем, маладафронтаўцы сёння раніцай вырашылі павіншаваць палітвязняў з Днём Любові і прынесці ім свае паштоўкі.

Акцыя павінна была адбыцца а 10-й каля будынка КДБ. Але ўсе падыходы да будынку аказаліся ачэпленыя людзьмі ў чорным і плямістай форме. Начальнік аховы будынка КДБ правярыў дакументы журналістаў.