Гарадская электрычка прыбудзе ў Беларусь на грузавіках

Швейцарская кампанія Stadler Bussnang AG адправіла сёння ў Беларусь першую гарадскую электрычку для Беларускай чыгункі.  Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе БЧ, 7 лютага электрацягнік будзе дастаўлены ў Брэст са Швейцарыі на шасці грузавіках. Такі спосаб дастаўкі абраны цераз розніцу ў шырыні чыгуначнай каляіны ў Еўропе і Беларусі.

З Брэста электрычка накіруецца ў лакаматыўнае дэпо Баранавічаў, дзе пройдзе перадэксплуатацыйную падрыхтоўку пад кіраўніцтвам швейцарскіх спецыялістаў.