“Гарадзенскі калегіум” спрабуе абудзіць мясцовую творчую інтэлігенцыю
У Гродне распачаў працу незалежны грамадскі дыскусійны клуб “Гарадзенскі калегіум”. На яго першае паседжанне быў запрошаны вядомы беларускі тэатральны рэжысёр і грамадскі дзеяч Валерый Мазынскі.
Каля 70 чалавек удзельнічалі ў дыскусіі “Беларускі тэатр – тэатр абсурда?”, прысвечанай 100-годдзю першага беларускага нацыянальнага тэатру, заснаванага ў 1907 годзе Ігнатам Буйніцкім.
Таксама прысутныя паглядзелі дакументальны фільм Мазынскага, прысвечаны герою беларускага антыбальшавіцкага супраціву Расціславу Лапіцкаму.
Вось што распавёў “Еўрарадыё” пра далейшыя планы дыскусійнага клуба грамадскі актывіст Павел Мажэйка:
“Наступнай тэмай будзе падзея, якая неадназначна трактуецца нават у дэмакратычным грамадстве. Гэта - 17 верасня 1939 года. Вызваленне Заходняй Беларусі, уз’яднанне Беларусі”.
На кожнае паседжанне, якія, як мяркуецца, будуць адбывацца некалькі разоў на месяц, плануецца запрашаць вядомых людзей з Беларусі і замежжа.
Адзначым, што “Гарадзенскі калегіум” паўстаў з ініцыятывы гродзенскай філіі руху “За Свабоду”. Яго сябры спадзяюцца, што з яго дапамогай “ім удасца абудзіць мясцовую творчую інтэлігенцыю”.