Garbage правялі тыдзень у студыі
Фронтвумэн Garbage Шырлі Мэнсан чарговы раз намякнула пра аднаўленне працы з калегамі па гурце. На наступны дзень пасля цырымоніі ўручэння "Грэмі" спявачка (а зараз
ужо і актрыса таксама) напісала ў сваім Facebook-акаўнце, што нядаўна
Garbage правялі цэлы тыдзень у студыі. Гэты кароценькі пост выклікаў
хвалю эмоцый у фэнаў, якія ўжо шмат часу чакаюць звестак ад гурта.
Шырлі напісала: "Адгадайце, з кім я правяла тыдзень у студыі? Спадзяюся, вы парадуецеся таму што аднаго з іх клічуць Стыў, другога - Дзюк, а трэці толькі што атрымаў "Грэмі" як лепшы прадзюсер!".
Рэбус расшыфроўваецца вельмі проста: Стыў - гэта гітарыст Garbage Стыў Маркер, Дзюк - псеўданім басіста Дугласа Эрыксана, а што да прадзюсера, то гэта дакладна Бутч Віг, апошняя прадзюсерская праца якога - лонгплэй Green Day "21th Century Breakdown" - атрымаў званне лепшага рок-альбома года на "Грэмі".
Нагадаем, што апошні рэліз Garbage, пад назвай "Bleed Like Me" быў выдадзены ў 2005-м годзе.
Фота: zastavki.net