Гарэла Ваўкавыская птушкафабрыка

Памяшканне разлічана на 52 тысячы птушак, але іх унутры не было. Як высветлілася, на працягу апошняга тыдня працаўнікі мылі клеткі і рыхтаваліся да прыёму новай партыі.

А здарыўся пажар з-за кароткага замыкання электраправодкі на транспартнай стужцы. У выніку 30 квадратных метраў яе знішчана. Тушылі пажар пяць аўтацыстэрнаў.