Гары Потэр ажаніўся і стаў шматдзетным бацькам
У ноч на суботу ў крамах Вялікабрытаніі з’явілася фінальная кніга Джоан Роўлінг пра Гары Потэра і яго сяброў.
Ажыятаж вакол гэтай падзеі захоўваўся на працягу некалькіх месяцаў. “Гары Потэр і ракавыя мошчы” прадавалася па цане ад 5 да 18 фунтаў стэрлінгаў. Яе ўладальнікі адразу ж пачыналі чытаць кнігу з канца, каб даведацца пра лёс чараўніка.
Высветлілася, што Гары Потэр застаўся жывы, ажаніўся і стаў шматдзетным бацькам.
Нагадаем, выдаўцы захоўвалі ў таямніцы фінал сёмай кнігі пра Гары Потэра. На складах, дзе захоўваліся скрынкі з кнігамі, былі ўсталяваныя камеры відэаназірання.
Самыя скрынкі былі абматаныя калючым дротам. Супрацоўнікаў друкарні рэгулярна абшуквалі ўзброеныя вартаўнікі.
І тым не менш, уцечка адбылася. У аўторак у інтэрнэце з’явілася фотакопія старонак кнігі, а ў чацвер амерыканская газета “Нью-Ёрк Таймс” апублікавала рэцэнзію на яе.
РИА “Новости”