Гары Потэр паставіў чарговы рэкорд
Выхад сёмай кнігі брытанскай пісменніцы Джоан Роулінг пра Гары Потэра паставіў чарговы рэкорд, цяпер у гісторыі пошты Злучаных Штатаў. Паводле Сусветнага паштовага саюзу, "у суботу, 21 ліпеня, амерыканскія
паштальёны даставілі чытачам амаль 2 мільёны асобнікаў апошняй, сёмай
кнігі пра прыгоды Гары Потэра, а па ўсёй пошце за суткі было
перададзена амаль 2 з паловай мільёны кнігаў.
За ўсю гісторыю паштовай службы яна ніколі не дастаўляла столькі асобнікаў аднаго выдання за адзін дзень". Ажыятажны попыт тлумачыцца тым, што аўтар праанансаваў пагібель двух галоўных герояў, але не ўдакладніў, каго менавіта.
Фота: hpibd.blog.onet.pl