Гары Потэра пазнаёмяць з Індыянам Джонсам
Вядомы галівудскі акцёр Лоўрэнс Фішбэрн выкупіў у кінакампаніі Warner Bros. правы на экранізацыю кнігі Паўло Каэльё "Алхімік". Паводле The Hollywood Reporter, Фішбэрн сам напіша сцэнар карціны і
стане яе рэжысёрам. Прадзюсіраваць праект збіраецца Бары Осбарн, які
раней займаўся трылогіяй "Уладальнік пярсцёнкаў".
Стваральнікі фільму апісваюць будучую карціну, як "Гары Потэр сустрэўся з Індыянам Джонсам". Дадам, што тэрмін працы над праектам пакуль не вызначаны.
Нагадаю, што кніга "Алхімік" была выдадзена ў 1988 годзе і з тых часоў перакладзеная на 56 моваў. За ўвесь час было прададзена больш за 40 мільёнаў асобнікаў гэтага твору. Кінакампанія Warner Bros. набыла правы на яе ў 2003 годзе, але па розных прычынах экранізацыя так і не адбылася.
Фота: www.rosculture.ru