Гасцініцу “Бабруйск” набудзе расійскі бізнесмен

Набыць гасцініцу “Бабруйск”, якая знаходзіцца ў самым цэнтры горада і з’яўляецца “візітнай карткай” Бабруйска з 1958 года, мае намер уладальнік адной з расійскіх гасцінічных сетак.
Размова ідзе пра вялікія інвестыцыі і мільёны долараў, а таксама пра стварэнне сапраўды сучаснага гатэля.

Цяпер каля паловы будынку здаецца індывідуальным прадпрымальнікам у арэнду пад офісы ці пад крамы. Функцыянуе ў гатэлі 45 нумароў.

Відавочна, што з прыходам новага гаспадара арандатарам памяшканняў давядзецца шукаць новыя месцы для вядзення бізнесу, а нумароў стане больш.

Будынак знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай Леніна і фактычна стане цэнтральным гарадскім гатэлем высокага класа.