Гасцініцу "Кастрычніцкую" ў Мінску пераробяць у пяцізоркавы гатэль
Плануецца, што ў канцы 2011 года ў сталіцы з'явіцца яшчэ адзін пяцізоркавы гатэль. Гэта адбуддзецца пасля рэканструкцыі гасцініцы "Кастрычніцкая", інфармуюць "Мінск-Навіны". У гатэлі зробяць надбудову — дзясяты паверх. Дзякуючы абнаўленню плошча гатэля павялічыцца амаль у тры разы і складзе 37 тысяч квадратных метраў. У гатэлі з'явяцца нумары бізнэс-класа. Агульны лік нумароў павялічыцца са 103 да 154.
Фірма, якая зоймецца рэканструкцыяй, будзе вызначаная ў канцы сакавіка, у выніку конкурсу. Да гэтага ж часу пройдзе экспертызу і архітэктурны праект. Плануецца, што цалкам рэканструкцыя гатэля завершыцца ў канцы 2011 года. Пасля гэтага "Кастрычніцкая" стане самай статуснай гасцініцай у краіне.