Гатовы праект “Мінск-Сіці”

Ядром комплексу, які паўстане на месцы аэрапорту “Мінск-1”, стане грамадскі і дзелавы цэнтр “Мінск-Сіці”. Як паведамілі на прадпрыемстве “Мінскграда”, дзе падрыхтаваны праект навабуду, “Мінск-Сіці” будзе выконваць самые розныя функцыі: на гэтай тэрыторыі размесццца крамы, офісы, кавярні, разнастайныя культурныя аб’екты.

Цэнтр будзе пабудаваны паміж двума вуліцамі, адна з якіх працягне вуліцу Чкалава, другая – Жукоўскага (да вуліцы Кіжаватава). Перпендыкулярна гэтым магістралям пройдзе пешаходны бульвар.

Уздоўж бульвару паўстануць адміністратыўна-офісныя будынкі, паміж якімі размесцяцца шматузроўневыя гаражы і крамы, аб’екты сацыяльнага абслугоўвання.

Паралельна пешаходнай зоне з абодвух бакоў працягнуць дарогі для аўтамабільнага транспарту, паведамляе агенства “Минск-новости”.