Гаварцова і Пучак выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Ташкенце

Вольга Гаварцова і Таццяна Пучак выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Ташкенце ў парным разрадзе. Беларускі перайгралі турэцка-казахскі дуэт Іпэк Сеноглу—Яраслва Шведава — 6:4, 4:6, 10:4.
Наступнымі саперніцамі нашых тэнісістак стануць румынка Моніка Нікулеску і амерыканка Ахша Ролэ.

У другім паўфінале таксама выступіць беларуская спартсменка. Кацярына Дзегалевіч у пары з расіянкай Віталіяй Дзьячэнкай паспрачаецца за выхад у фінал з расійска ўкраінскай парай Арына Радзівонава-Вольга Саўчук.

Нагадаем, сёння ранкам Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал у адзіночным разрадзе. На гэтым шляху яна перайграла іншую беларуску Дар’ю Куставу 6:3, 2:6, 6:3.

За выхад у фінал Гаварцова паспрачаецца з ізраільцянкай Шахар Пеер.