Гаварцова перамагла іспанку Марцінэс-Санчэс на старце турніра ў Пекіне

Беларуска Вольга Гаварцова (53-е месца паводле рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Пекіне (прызавы фонд складае 4,5 млн долараў). Як паведамляе "Прессбол", Гаварцова выйграла ў матчы першага раўнда ў іспанкі Марыі Хасэ Марцінэс-Санчэс (24-е месца ў рэйтынгу) з лікам 6:3, 6:2.