Гаварцова прайграла ў матчы парнага разраду "Кубка Крамля"

У Маскве праходзіць міжнародны тэнісны турнір "Кубак Крамля" (Kremlin Cup). 20 кастрычніка пара, дзе выступае беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова з расіянкай Алай Кудраўцавай, прайграла іспанскай пары  Нурыя Льягостэра-Вівес і Марыя Хасэ Марцінес Санчас. Спартоўкі сустракаліся ў парным разрадзе турніру жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) з прызавым фондам у адзін мільён долараў ЗША, паведамляе "Беларускі партызан".

Цяпер Вольга  Гаварцова працягне выступ  толькі ў адзіночным разрадзе турніру.