Гаварцова стала паўфіналісткай парнага разраду на турніры ў Варшаве
Беларуска Вольга Гаварцова і полька Клаўдыя Янс выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Варшаве з прызавым фондам 600 тыс. долараў ЗША. 19 траўня ў другім крузе яны перамаглі Марыю Кандрацьеву з Расіі і Ўладзіміру Ўглірову з Чэхіі — 7:5, 6:4.
Беларуска Таццяна Пучак і турчанка Іпек Сеналу ў 1/8 фіналу ўзялі верх над амерыканкай Лізэль Хубер і італьянкай Таццянай Гарбін — 6:4, 7:6 (10:8), а ў другім раўндзе прайгралі іспанцы Вірхініі Руана Паскуаль і амерыканцы Мэган Шонесі — 1:6, 2:6.
Дзве з чатырох беларускіх тэнісістак вышлі ў другі круг кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі.
Настасся Якімава перамагла італьянку Карыну Дэнтоні — 6:3, 6:2, Ірына Кур'яновіч — немку Юлію Шруф — 6:7 (3:7), 6:4, 6:0.
Дар'я Кустова саступіла румынцы Сімоне Халеп — 0:6, 6:7 (2:7), Кацярына Дзегалевіч — эстонцы Кае Канепі — 7:5, 4:6, 4:6.