“Гавары праўду” будзе карміць журналістаў ікрой

Мяркуецца, што на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца аб 11.00 у офісе Партыі БНФ, журналістам будзе прадстаўлена публічная справаздача кампаніі, якая зойме больш за два дзясяткі старонак.

Прэзентуюць яе актывісты “Гавары праўду” Святлана Навумава, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк.

“Апошнім часам дзяржаўныя сродкі масавай прапаганды нагаварылі аб нашай кампаніі шмат дурасцяў і паскудстваў, якія нічога агульнага не маюць з рэчаіснасцю. Са справаздачы журналісты даведаюцца, што ж на самай справе было зроблена кампаніяй “Гавары праўду” за мінулы год”, — заявіў сайту udf.by Сяргей Вазняк.

Ён таксама паабяцаў накарміць усіх журналістаў, якія прыйдуць на прэс-канферэнцыю, ікрой. Маўляў, ікра была на іх першай прэзентацыі і таму “Гавары праўду” вырашыла не адыходзіць ад гэтай традыцыі.