"Гавары праўду!" шукае праўду ў гомельскіх заробках
Сайт zapraudu.info прыводзіць рэйтынг самых прыбытковых і самых нізкааплатных сфер на Гомельшчыне. Гомельскае абласное ўпраўленне статыстыкі паведамляе, што ў чэрвені самы вялікі сярэдні заробак атрымалі выкладчыкі ВНУ - каля 2 млн 616 тысяч рублёў. Самы маленькі заробак маюць работнікі сферы мастацтва і культуры — 760 тысяч рублёў. Гомельскі настаўнік у сярэднім зарабляе 815 тысяч рублёў.