Гай Рычы адмовіўся ад грошай Мадоны
Поп-спявачка Мадона
і кінарэжысёр Гай Рычы дашлі да пагаднення аб умовах скасаваннях іх
васьмігадовага шлюбу, піша брытанская The Daily Mail. Паводле інфармацыі
блізкай да пары крыніцы, Гай Рычы адмовіўся ад якіх-небудзь прэтэнзій на частку
скарба Мадоны, які складае каля 300 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, паколькі яго
больш за ўсё хвалюе ўрэгуляванне пытання з месцам жыхарства іх дзяцей: васьмігадовага
Рока і трохгадовага прыёмнага Дэвіда. Мадона хацела бы, каб яны жылі з ёй у
Нью-Ёрку, Рычы не жадае раставацца з імі ў Лондане.
Кампраміс, як паведамляецца, быў дасягнуты ў дамове, паводле якой сыны зорнай пары будуць напераменку жыць то ў Амерыцы, то ў Вялікабрытаніі. Аб тым, колькі па часе дзеці будуць праводзіць з кожным з бацькоў, пакуль не паведамляецца.
Раней паведамлялася, што былыя муж і жонка вырашылі пакінуць дзяцей на выхаванне Мадоны ў Нью-Ёрку, дзе для спатканняў з імі Гай Рычы нават збіраўся набыць дом.
Фота: AFP
Афіцыйна аб разводзе пара абвясціла ў мінулым месяцы, хоць на працягу гэтага года Рычы і Мадона некалькі раз аспрэчвалі чуткі, што з'яўляліся ў прэсе, аб скасаванні шлюбу. Сярод прычын развода часцей агучваюцца жаданне кінарэжысёра ўзяць яшчэ аднога прыёмнага дзіця і нежаданне спявачкі жыць у Лондане.