Гай Рычы верне на экраны Шэрлака Холмса
Брытанскі кінарэжысёр Гай Рычы пры спрыянні студыі Warner Bros. здыме
карціну "Шэрлак Холмс" пра знакамітага лонданскага прыватнага
дэтэктыва. Выйдзе фільм у 2010 годзе. Рычы таксама будзе працаваць над сцэнаром карціны, заснаванай на яшчэ не апублікаваным коміксе "Шэрлак Холмс" Лаянэла Уігрэма, былога крэатыўнага дырэктара Warner Bros.
Новы "Холмс", па словах Уігрэма, будзе насычаны прыгодамі, а сам дэтэктыў актыўна выкарыстае свае навыкі баксёра і фехтавальшчыка.
Усяго літаратурны персанаж з нязменнай курыльнай трубкай і ўласным дэдуктыўным метадам, створаны Артурам Конан Дойлам, з'яўляўся ў больш за 200 кіна- і тэлефільмах.
Фота: www.2tw.ru