Гайдукевіч панёс у ЦВК асвенчаныя спісы
Чарговым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта стаў кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Перад паходам у Цэнтравыбаркам ён запрасіў да сябе праваслаўнага святара, каб той пасвянціў спісы ініцыятыўнай групы. Як паведаміў Гайдукевіч у каментары Еўрарадыё, у яго групу ўвайшло амаль 10,5 тысячы ўдзельнікаў. Прэтэндэнт упэўнены, што набярэ ў сваю падтрымку мільён галасоў.
Гайдукевіч заявіў, што ні з адным з патэнцыйных кандыдатаў аб'ядноўвацца не плануе.
Гайдукевіч заявіў, што ні з адным з патэнцыйных кандыдатаў аб'ядноўвацца не плануе.